Гісторыя гімназіі
1964 год – заснавана сярэдняя школа № 93
1991 год – атрыманы статус гімназіі № 93 з беларускай мовай навучання і з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы і нямецкай мовы на базавым узроўні
1998 год – прысвоены парадкавы нумар гімназія № 9
2006 год – перайменаванне ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Гімназія № 9 г. Мінска”
2006 год – адкрыццё класаў з агульнаэстэтычным накірункам
2011 год – атрыманне сертыфіката аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду
2016 год – атрыманне сертыфіката аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
- Выкладанне ўсіх прадметаў на беларускай мове;
- Вывучэнне англійскай і кітайскай мовы з 1-га класа;
- Магчымасць вывучэння другой замежнай мовы (польскай) з 2-га класа;
- Факультатыўныя заняткі па запытах вучняў і іх законных прадстаўнікоў;
- Заняткі музычнай накіраванасці (ігра на фартэпіяна, баяне, акардэоне, цымбалах);
- Гурткі “Тэатр моды”, “Музейная справа”;
- Заняткі ў спартыўных секцыях (спартыўныя гульні, агульнафізічная падрыхтоўка з элементамі футбола, валейбола, баскетбола);
- Група падоўжанага дня з 12.30 да 18.30.